Сцяг Чацвер, 20 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2024, 09:52

Корнеў: змену пошукавікаў трэба рыхтаваць са школьнай парты

Сяргей Корнеў
Сяргей Корнеў
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змену пошукавікаў трэба рыхтаваць са школьнай парты. Такое меркаванне ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" выказаў начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Сяргей Корнеў.

"Міністэрствам абароны быў праведзены першы рэспубліканскі семінар з прадстаўнікамі грамадскіх пошукавых аб'яднанняў, клубаў, пошукавых атрадаў, на якім мы далі асноўны пасыл і асноўныя напрамкі для развіцця пошукавага руху, - расказаў Сяргей Корнеў. - Першае і асноўнае - развіваць пошукавы рух. У нас не усе ў Беларусі вобласці ахоплены, дзе ў нас ёсць пошукавыя клубы, пошукавыя атрады. Таму ў задумах, вядома, нарасціць. Другое - змену трэба рыхтаваць са школьнікаў. Плануем у гэту работу ўключаць у тым ліку і нашы ўстановы адукацыі. На сённяшні дзень ва ўстановах адукацыі - Віцебскім, Полацкім, Гомельскім кадэцкіх вучылішчах - ужо створаны свае пошукавыя клубы. Ёсць пасыл з боку Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, і Міністэрства абароны гэты пасыл гатова падтрымаць".

Паводле яго слоў, у краіне ўдзяляецца вялікая ўвага ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі. "Увялі ва ўстановах адукацыі пасаду кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні. У комплексе гэта нязломная сіла: кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, педагогі-гісторыкі, краязнаўцы, музеі ў тым ліку ў гэту работу могуць быць уключаны. І мы хочам аб'яднаць агульныя намаганні, - адзначыў начальнік упраўлення. - А каб выпрацаваць нейкія адзіныя прапановы і на бліжэйшую перспектыву вызначыць сабе задачы, на гэтым рэспубліканскім семінары было прынята рашэнне стварыць каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў - разам такім чынам развіваць і выбудоўваць структуру пошукавага руху".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі