Стужка навiн
08
.01.26
19:44
Прэзідэнт
Лукашэнка: жонцы Мадуры прапаноўвалі застацца ў Венесуэле
"Важна, што захапілі Прэзідэнта. Жонцы сказалі: "Ты можаш застацца, мы
да цябе не маем прэтэнзій". Яна: "Не, я з ім". Флорэс (Сілія Флорэс -
жонка Нікаласа Мадуры. - Заўвага БЕЛТА) я ведаю, вельмі мужная жанчына. -
"Я са сваім каханым". Даставілі ў Амерыку і ёй наркабізнес прышылі", -
сказаў кіраўнік дзяржавы.
19:16
Прэзідэнт
Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання адзінства ў Беларусі на фоне "шаленства" сучаснага свету
Аб гэтым ён заявіў 8 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае
адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і
"Беларускі спартыўны Алімп" 2025 года.
18:34
Прэзідэнт
"У імя мастацтва, не на продаж". Лукашэнка пра задуму прэміі "За духоўнае адраджэнне"
Беларускі лідар нагадаў, што ў пачатку дзевяностых, у першыя гады
незалежнасці, вельмі актыўна гучала тэма пошуку беларускай праваслаўнай
рэліквіі - крыжа Еўфрасінні Полацкай.
18:16
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў, як у Беларусі ў дзевяностыя ўдалося знайсці святыню ў сэрцы народа
Беларускі лідар нагадаў, што ў пачатку дзевяностых, у першыя гады
незалежнасці, вельмі актыўна гучала тэма пошуку беларускай праваслаўнай
рэліквіі - крыжа Ефрасінні Полацкай.
18:06
Прэзідэнт
Лукашэнка пра гістарычную спадчыну беларусаў: нам ёсць чым ганарыцца, ёсць што берагчы і абараняць
"Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць што берагчы і абараняць, - падкрэсліў
кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра багатую гістарычную спадчыну беларусаў. -
Таму і будуем новы Нацыянальны гістарычны музей. Ён стане месцам
нацыянальнага гонару, калыскай нашай гістарычнай памяці, крыніцай
натхнення для мірнага, працалюбівага, вельмі таленавітага і творчага
народа".
18:04
Прэзідэнт
Лукашэнка: беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі
ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам
культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп" 2025 года.
18:01
Грамадства
Больш за 6,5 тыс. работнікаў ЖКГ выйшлі на прыбіранне снегу ў Беларусі
У МЖКГ падкрэслілі, што камунальныя службы працуюць у кругласутачным
рэжыме. Вядзецца пастаянны маніторынг вулічна-дарожнай сеткі.
17:55
Грамадства
Змяненні ў закон аб грамадзянстве разгледзелі на экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі
"На пасяджэнні экспертнага савета абмяркоўваўся праект закона "Аб
змяненні Закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", якім прапануецца
дапаўненне шэрага падстаў прыёму ў грамадзянства асобнай катэгорыі
іншаземцаў, з улікам іх укладу ў развіццё ў нашай краіны", - сказаў
начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Іван Новікаў.
17:41
Эканоміка
Беларусь больш як у тры разы павялічыла біржавы экспарт мяса і мясапрадуктаў у 2025 годзе
Паводле даных БУТБ, у 2025 годзе мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы
Беларусі рэалізавалі на экспартных біржавых таргах 53 тыс. т мяса і
мясапрадуктаў, што ў 3,2 раза больш, чым у 2024 годзе.
17:24
Грамадства
Мяцеліцы, снежныя заносы, галалёдзіца. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 9-14 студзеня
Студзень у бягучым годзе адпавядае ўсім канонам суровага зімовага
месяца: траскучыя маразы, высокія гурбы, працяжныя мяцеліцы. У бліжэйшыя
суткі пры падтрымцы непагодлівага паўднёвага цыклону "Улі" другі зімовы
месяц вырашыць выпрабаваць на трываласць Беларусь, асабліва яе ўсходнюю
частку, якая будзе знаходзіцца ў самым эпіцэнтры падзей.
17:06
Эканоміка
Амаль Br19 млрд плануецца накіраваць на рэалізацыю дзяржпраграмы "Дарогі Беларусі" ў 2026-2030 гадах
Як адзначылі ў прэс-службе, дзяржпраграма "Дарогі Беларусі" - асноўны
дакумент у дарожнай гаспадарцы рэспублікі. Агульная працягласць
аўтамабільных трас у краіне складае 86 тыс. км. На іх размешчана звыш 5
тыс. мастоў.
16:11
Грамадства
У Беларусі істотна скарочаны тэрміны засялення ў арэнднае жыллё
У мэтах прывядзення актаў заканадаўства ў адпаведнасць з указам
Прэзідэнта ад 3 лістапада 2025 года нумар 388 "Аб удасканаленні парадку
засялення арэнднага жылля" прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў
пастанову "Аб распараджэнні дзяржаўным жыллёвым фондам". Дакументам
прыводзіцца ў адпаведнасць шэраг пастаноў Савета Міністраў.
15:49
Эканоміка
За кошт чаго золатавалютныя рэзервы дасягнулі гістарычнага максімуму ў 2025 годзе? Растлумачылі ў Нацбанку
У снежні Нацыянальны банк упершыню за апошнія пяць гадоў выступіў чыстым
пакупніком валюты. Гэта незвычайна для снежня, калі імпарцёры
традыцыйна закупляюць шмат валюты загадзя для аплаты паставак з Расіі на
студзеньскія святы, завяршэння інвестыцыйных праектаў і разлікаў за
імпарт.
15:48
Грамадства
"Ніякай надзвычайнай сітуацыі няма". Кубракоў аб праверцы гатоўнасці падраздзяленняў унутраных войскаў
"Мы праверым гатоўнасць да дзеянняў як тэхнікі, так і асабовага складу",
- сказаў Іван Кубракоў. Акрамя таго, адзначыў ён, праводзіцца праверка
спецпадраздзяленняў на гатоўнасць да процідзеяння
дыверсійна-разведвальным групам.
15:20
Грамадства
Кіраўнік МУС: аператыўная абстаноўка ў краіне спакойная і знаходзіцца пад кантролем
Асобна міністр унутраных спраў спыніўся на адміністрацыйных
правапарушэннях. Паводле яго слоў, ведамствам, нягледзячы на ўмовы
надвор'я, былі прыняты ўсе меры для забеспячэння дарожнай бяспекі. "На
сённяшні дзень адзначаем зніжэнне колькасці дарожна-транспартных
здарэнняў, у якіх пацярпелі і загінулі грамадзяне. Мы пачалі падрыхтоўку
загадзя", - дадаў Іван Кубракоў.
