Сцяг Пятніца, 15 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 студзеня 2026, 19:44

Лукашэнка: жонцы Мадуры прапаноўвалі застацца ў Венесуэле 

Фота Global Look Press
Фота Global Look Press
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жонцы вывезенага ў ЗША Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры Сіліі Флорэс прапаноўвалі застацца на радзіме. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў у Мінску на цырымоніі ўручэння прэмій, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Важна, што захапілі Прэзідэнта. Жонцы сказалі: "Ты можаш застацца, мы да цябе не маем прэтэнзій". Яна: "Не, я з ім". Флорэс (Сілія Флорэс - жонка Нікаласа Мадуры. - Заўвага БЕЛТА) я ведаю, вельмі мужная жанчына. - "Я са сваім каханым". Даставілі ў Амерыку і ёй наркабізнес прышылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы. 

"Вось вам і ўсё правасуддзе, якому яны нас усё жыццё вучылі. Наеліся? Ніякай праўды, ніякага правасуддзя ў іх не было, няма і не будзе", - падкрэсліў беларускі лідар.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі