Стужка навiн
01
.01.26
17:37
Эканоміка
Падатак на звышдаходы: што змяняецца з 1 студзеня
"Што датычыцца павышаных ставак падаходнага падатку адносна
звышдаходаў, з 1 студзеня 2026 года прадаўжае дзейнічаць стаўка 25
працэнтаў і ўведзена новая стаўка 30 працэнтаў", - адзначылі ў МПЗ.
16:42
Грамадства
У Беларусі зменены парадак уліку грамадзянскіх беспілотнікаў
З 1 студзеня ўлік грамадзянскіх БПЛА ажыццяўляецца толькі ў электронным
фармаце з дапамогай новай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (АІС).
15:51
Эканоміка
Нацбанк устанавіў значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі на студзень
На студзень 2026 года ўстаноўлены наступныя значэнні: па новых
тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у
рублях з тэрмінам вяртання ад года да трох гадоў - 14,82 працэнта
гадавых; па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах)
фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за тры гады - 15,62
працэнта гадавых.
15:03
У свеце
У Амстэрдаме начны пажар знішчыў 150-гадовы будынак царквы
Папярэдне вядома, што ўзгаранне ўзнікла каля гадзіны ночы, агонь
хутка ахапіў увесь храм. Прычыны пажару пакуль не ўстаноўлены.
Захоўваецца рызыка разбурэння будынка.
14:20
Грамадства
Надвор'е рэзка зменіцца. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на 2 студзеня
Спецыялісты папярэдзілі аб неспрыяльнай з'яве, аб'яўлены аранжавы
ўзровень небяспекі. Уначы і раніцай 2 студзеня ў многіх раёнах
рэспублікі чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: моцны снег, завея, на
дарогах заносы, узмацненне паўднёвага ветру парывамі 15-18 м/с.
13:46
Грамадства
МУС: бяспека ў навагоднюю ноч забяспечана
Калі вы сталі відавочцам злачынства або правапарушэння, або трапілі ў
цяжкую сітуацыю, паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102 або ў чат-бот МУС
"Мы заўсёды побач!".
12:58
Грамадства
Воблачнае і снежнае надвор'е чакае беларусаў 1 студзеня
На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з
пераходам на паўднёвы, днём 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с.
12:01
Грамадства
У Беларусі 1 студзеня павялічылася мінімальная заработная плата
Мінімальная заработная плата гарантуецца ўсім работнікам пры выкананні
ўстаноўленых імі абавязкаў і прымяняецца з улікам адпрацаванага часу.
Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі
памер месячнай мінімальнай заработнай платы.
11:07
Грамадства
З 1 студзеня базавая стаўка ў Беларусі вырасла да Br297
Павышэнне базавай стаўкі прывядзе да росту заработных плат у бюджэтных
арганізацыях. Паколькі да базавай стаўкі прывязаны іншыя стымулюючыя і
кампенсуючыя выплаты, іх памеры таксама вырастуць з 1 студзеня 2026
года.
11:00
Грамадства
Эйсмант пра тэматыку 2026 года: гэта была асабістая ідэя і прапанова Прэзідэнта
Перад заявай беларускага лідара, але не раскрываючы інтрыгі, Наталля
Эйсмант у вячэрнім эфіры 31 снежня расказала, што першапачаткова
варыянтаў было шмат. Некаторыя з іх былі адкладзены, некаторыя адхілены.
10:02
Прэзідэнт
Цяпер афіцыйна. Лукашэнка падпісаў указ нумар 1 аб аб'яўленні Года беларускай жанчыны
Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза
жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці
грамадства.
07:15
Прэзідэнт
Лукашэнка: тэлеканал СТБ за чвэрць стагоддзя стаў неад'емнай часткай нацыянальнай медыяпрасторы
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы запатрабаваным праектам і
журналісцкаму майстэрству за чвэрць стагоддзя СТБ набыло папулярнасць за
межамі сталічнага рэгіёна і стала неад'емнай часткай нацыянальнай
медыяпрасторы.
07:12
Прэзідэнт
Лукашэнка адзначыў важнасць і актуальнасць вызначаных Індыяй прыярытэтаў у БРІКС на 2026 год
"Беларусь высока ацэньвае намаганні Індыі па падтрыманні міру і
стабільнасці. Эканамічны, рэлігійны і культурны аўтарытэт вашай краіны
на працягу стагоддзяў з'яўляецца адным са стаўпоў глабальнай раўнавагі",
- гаворыцца ў віншаванні.
07:09
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Сяргея Глазьева з 65-годдзем
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сяргею Глазьеву добрага здароўя, бадзёрасці
духу і невычэрпных сіл для паспяховага ажыццяўлення планаў і задач.
07:07
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці Беларусі прапанаваць Судану кампетэнцыі ў розных сферах
У сучасных умовах, калі Судан сутыкаецца з сур'ёзнымі выклікамі
ўнутрыпалітычнай стабільнасці, у Беларусі асабліва цэняць намаганні
Старшыні Пераходнага Суверэннага савета, накіраваныя на падтрыманне
адзінства і стварэнне трывалага фундаменту для будучыні, гаворыцца ў
віншаванні.
