Сцяг Серада, 18 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 студзеня 2026, 12:01

У Беларусі 1 студзеня павялічылася мінімальная заработная плата 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 студзеня 2026 года мінімальная заработная плата складае Br858. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Мінпрацы адзначылі, што прыбаўка да ўзроўню 2025 года склала Br132, або 18,2 працэнта. Мінімальная заработная плата з'яўляецца абавязковай для прымянення работадаўцамі як самая нізкая мяжа аплаты працы работнікаў. Гэты сацыяльны стандарт распаўсюджваецца на арганізацыі любой формы ўласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў і таварыствы ўласнікаў.

Мінімальная заработная плата гарантуецца ўсім работнікам пры выкананні ўстаноўленых імі абавязкаў і прымяняецца з улікам адпрацаванага часу. Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены больш высокі памер месячнай мінімальнай заработнай платы.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі