Фота з архіва
1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўступілі ў сілу змяненні ў парадку ўліку грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
"З 1 студзеня ўлік грамадзянскіх БПЛА ажыццяўляецца толькі ў электронным фармаце з дапамогай новай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (АІС). Новаўвядзенне адлюстроўвае патрабаванні ўказа Прэзідэнта ад 25 верасня 2023 года нумар 297 "Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў" і прызначана для спрашчэння і паскарэння працэдур пастаноўкі на дзяржаўны ўлік, а таксама зняцця з уліку грамадзянскіх БПЛА", - расказалі ў міністэрстве.
Уваход у сістэму арганізаваны пры дапамозе электроннага лічбавага подпісу і даступны толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Поўная інфармацыя аб АІС прадстаўлена ў раздзеле "Інфармацыя па рабоце АІС БЛА".-0-