Фота з архіва
1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ноч на 1 студзеня масавыя гулянні прайшлі больш як на 1,5 тыс. святочных пляцовак краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МУС.
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка акцэнтаваў: "Для забеспячэння бяспекі жыхароў і гасцей рэспублікі задзейнічаліся сілы і сродкі органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. Аператыўная абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем, надзвычайных сітуацый і здарэнняў у месцах правядзення мерапрыемстваў не дапушчана".
Асабовы склад прадаўжае забяспечваць ахову грамадскага парадку ва ўзмоцненым рэжыме і арыентаваны неадкладна рэагаваць на паведамленні, якія паступаюць у органы ўнутраных спраў. Асаблівы акцэнт - на аказанні дапамогі грамадзянам.
Калі вы сталі відавочцам злачынства або правапарушэння, або трапілі ў цяжкую сітуацыю, паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102 або ў чат-бот МУС "Мы заўсёды побач!".
МУС дзякуе грамадзянам за разуменне і законапаслухмяныя паводзіны.-0-