Стужка навiн
23
.06.25
13:33
Эканоміка
Губернатар Кемераўскай вобласці адзначыў высокую культуру вытворчасці на прампрадпрыемствах Беларусі
У першую чаргу кіраўнік расійскага рэгіёна падзякаваў кіраўніку
беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы і за гасціннасць, а таксама,
карыстаючыся выпадкам, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку і народ Беларусі з
праведзенымі выбарамі і выбраннем Прэзідэнта.
13:20
Грамадства
Індыйскія журналісты здымуць трэвэл-шоу пра Беларусь
Маштабны азнаямленчы тур пачаўся 21 чэрвеня і прадоўжыцца да 27 чэрвеня.
Здымачная група папулярнай кампаніі Bollylands.com прыбыла ў краіну,
каб стварыць захапляючае трэвэл-шоу. На працягу тыдня індыйскія
журналісты і кінематаграфісты акунуцца ў беларускую культуру, гісторыю і
прыроду, фіксуючы самыя яркія і цікавыя моманты.
12:59
Прэзідэнт
Лукашэнка лічыць, што Беларусі і Кузбасу пад сілу значна нарасціць тавараабарот
Прэзідэнт адзначыў, што ў Кемераўскай вобласці шырока выкарыстоўваецца
беларуская тэхніка. Разам з тым тавараабарот апошнім часам стаў
прасядаць. Так, у 2024 годзе Беларусь і Кемераўская вобласць
нагандлявалі на $225 млн. Для параўнання: у 2022 годзе тавараабарот
перасягнуў $614 млн.
12:58
Грамадства
Навальніцы, ліўні і парывісты вецер. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 24 чэрвеня
У аўторак ноччу будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах краіны
пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы, пры навальніцах
месцамі магчымы моцныя ліўні. Днём будзе пераменная воблачнасць, на
большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі
магчымы навальніцы.
12:49
Грамадства
Законапраект па пытаннях забеспячэння правоў дзяцей прыняты ў другім чытанні
Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў, прыняты ў
першым чытанні 7 лютага і распрацаваны ў мэтах удасканалення
заканадаўства ў галіне забеспячэння правоў дзіцяці, у тым ліку з
дапамогай узмацнення гарантый дзяржаўнай абароны правоў і законных
інтарэсаў дзяцей.
11:40
Грамадства
У беларускіх школах абнавілі вучэбную праграму па музыцы
Вучэбная праграма складаецца з чатырох раздзелаў: "Спяваем разам",
"Чароўны свет музыкі", "Музычная культура Беларусі", "Музыка - мова,
якая не патрабуе перакладу".
11:27
Прэзідэнт
Лукашэнка: Сібір для Беларусі - родны, блізкі і зразумелы рэгіён
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 чэрвеня на
сустрэчы з губернатарам Кемераўскай вобласці - Кузбаса Расійскай
Федэрацыі Ільёй Серадзюком.
11:15
Грамадства
У Белавежскай пушчы запрашаюць адзначыць свята Івана Купалы 6 ліпеня
Пачатак мерапрыемства намечаны на 18.00. Народнае гулянне пройдзе на
тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам. Госці змогуць
адпачыць на свежым паветры, паглыбіцца ў атмасферу аднаго з любімых свят
нашых продкаў, даведацца больш пра беларускія традыцыі.
10:46
Спорт
Беларускія весляры выйгралі 19 з 23 фіналаў дамашняга Кубка мацнейшых спартсменаў
За пяць дзён спаборніцтваў байдарачнікі і канаісты разыгралі 23
камплекты ўзнагарод. У актыве нашай каманды 45 медалёў: 19 залатых, 17
сярэбраных і 9 бронзавых.
10:28
У свеце
Нафта пачала даражэць пасля ўдараў ЗША па Іране
На думку экспертаў, калі Тэгеран закрые Армузскі праліў у адказ на атакі
ЗША нават на адзін дзень, цана можа рэзка вырасці да $120 і нават $150
за бараль.
10:27
Грамадства
Мінабароны: лётна-тактычнае вучэнне з авіяцыяй ВПС і войскаў ППА праводзіцца з 23 па 27 чэрвеня
На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні вываду авіяцыйных падраздзяленняў
з-пад умоўнага ўдару сродкаў паветранага нападзення праціўніка,
авіяцыйнай падтрымкі войскаў, якія ажыццяўляюць пошук, блакіраванне,
знішчэнне наземнага праціўніка, нанясення авіяцыйных удараў па наземных
цэлях, знішчальнага прыкрыцця іншых родаў авіяцыі.
09:32
Эканоміка
Беларусь выконвае 95 працэнтаў разлікаў з краінамі ЕАЭС у нацыянальных валютах
Беларусь у год свайго старшынства ў ЕАЭС удзяляе асаблівую ўвагу
павелічэнню долі разлікаў паміж краінамі саюза ў нацыянальных валютах.
09:13
Эканоміка
Больш за 100 кантрактаў плануюць падпісаць на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе
Паводле слоў спікера, менавіта інтэграцыя дапамагае Беларусі і Расіі
перажываць не самыя простыя моманты, у тым ліку і санкцыйны націск.
09:02
Грамадства
Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца сёння ў Беларусі
Будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, днём месцамі па
захадзе кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер паўночна-заходні, днём
з пераходам на паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. 22
.06.25
19:58
Палітыка
Тэртэль: пры ўдзеле Беларусі ўжо ажыццёўлена 38 абменаў паміж Расіяй і Украінай
"Абменныя аперацыі пачаліся, наколькі я памятаю, 21 верасня 2022 года -
была праведзена першая аперацыя. З таго моманту мы правялі 38 абменных
аперацый, у выніку якіх ажыццяўляліся абмены ваеннапалоннымі,
грамадзянскімі асобамі, дзецьмі з аднаго і з другога боку. Праводзілася
ўз'яднанне сем'яў. На жаль, абмен целамі загінулых", - сказаў Іван
Тэртэль.
