Сцяг Аўторак, 17 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2026, 19:43

Работнікі ЖКГ у Беларусі працуюць у кругласутачным рэжыме на расчыстцы снежных завалаў 

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі ЖКГ працуюць у кругласутачным рэжыме на расчыстцы снежных завалаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Па стане на 16.00, на вуліцах задзейнічаны 2172 адзінкі спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 385 пескараскідальнікаў і солераскідальнікаў, 1350 снегаўборачных машын, 254 машыны для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі, 183 самазвалы і трактары на вываз снегу.

Разам з тэхнікай працуюць больш за 10,3 тыс. работнікаў ЖКГ. Да работы па расчыстцы снегу дадаткова прыцягнута 1085 адзінак спецтэхнікі і больш за 10 тыс. работнікаў іншых арганізацый.

Уладальнікаў аўто просяць не загрувашчваць праходы і ўезды ў двары, не пакідаць аўтамабілі на праезнай частцы на працяглы час, выконваць абавязкі па расчыстцы снегу вакол машыны на адлегласці не менш за 1 метр.

"Работнікі ЖКГ працуюць у кругласутачным рэжыме і прыкладаюць усе намаганні, каб расчысціць снежныя завалы і гарантаваць бяспеку і камфорт руху пешаходаў і вадзіцеляў. Сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі", - адзначылі ў міністэрстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі