23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 24 чэрвеня з-за навальніц, ліўняў і парывістага ветру. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак ноччу будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні. Днём будзе пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер ноччу прагназуецца пераменных напрамкаў, днём заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе плюс 17-23.-0-