Фота з архіва
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уначы і раніцай на вуліцах краіны працавала 1801 адзінка спецыяльнай камунальнай тэхнікі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Былі задзейнічаны 331 пескараскідальнік (солераскідальнік), 1173 снегаўборачныя машыны, 297 машын для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. Разам з тэхнікай працавалі больш за 6920 работнікаў ЖКГ.
"Да работы па расчыстцы снегу дадаткова прыцягнута 773 адзінкі спецтэхнікі і больш за 2110 работнікаў іншых арганізацый. Паводле аператыўнай інфармацыі, усяго службамі ЖКГ прыбрана 32919 км вуліц, 16014 прыдамавых тэрыторый, 7196 прыпыначных пунктаў, 15082 пад'ездаў да кантэйнерных пляцовак, 3235 пад'ездаў да ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, 687 мастоў і пуцеправодаў", - праінфармавалі ў ведамстве.
Актыўна ідзе прыбіранне снегу ў рэгіёнах. У ДА "ЖКГ Мінскай вобласці" паведамілі, што 1237 работнікаў усю ноч працавалі на ліквідацыі наступстваў снежнага цыклону ў рэгіёне. Таксама задзейнічана 340 адзінак спецтэхнікі ЖКГ, прыцягнута дадаткова ў раёнах рэгіёна 218 адзінак тэхнікі. Дадаткова расчышчана 2851 км дарог, 670 тыс. кв.м пешаходных сувязей, 213 тыс. кв.м дваровых тэрыторый.
На дапамогу работнікам ЖКГ выйшлі жыхары, моладзь, грамадскія аб'яднанні, ваенныя. Працуюць пункты выдачы інвентару для ўборкі снегу.-0-