Фота з архіва
23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 верасня навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць праходзіць навучанне па абноўленай вучэбнай праграме па прадмеце "Музыка". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Вучэбная праграма складаецца з чатырох раздзелаў: "Спяваем разам", "Чароўны свет музыкі", "Музычная культура Беларусі", "Музыка - мова, якая не патрабуе перакладу". "Яе змест накіраваны на азнаямленне навучэнцаў з лепшымі ўзорамі народнай і кампазітарскай творчасці, далучэнне да нацыянальных культурных традыцый. Для практычнага асваення прапануюцца песні, прысвечаныя дзяржаўным святам, святочным дням, аб Радзіме, дружбе, папулярныя дзіцячыя песні, з мультфільмаў і кінафільмаў", - расказалі ў прэс-службе.
Вызначаны пералік твораў для выканання, якія накіраваны на выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму. "У 2025/26 навучальным годзе праходзіць навучанне па абноўленай вучэбнай праграме будуць навучэнцы 1-х і 2-х класаў. Навучэнцы 3-х класаў прадоўжаць асвойваць змест вучэбнай праграмы, зацверджанай у 2024 годзе. У распрацоўцы вучэбнай праграмы прымалі ўдзел дзеячы культуры і мастацтва Беларусі, а таксама педагогі-практыкі", - праінфармавалі ў адукацыйным ведамстве.-0-