Ілья Серадзюк
23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Кемераўскай вобласці - Кузбаса Расійскай Федэрацыі Ілья Серадзюк адзначыў высокую культуру вытворчасці на прампрадпрыемствах Беларусі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У першую чаргу кіраўнік расійскага рэгіёна падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы і за гасціннасць, а таксама, карыстаючыся выпадкам, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку і народ Беларусі з праведзенымі выбарамі і выбраннем Прэзідэнта. "Беларускі народ з вялікім натхненнем, вялікай падтрымкай, з верай у будучыню зрабіў свой выбар", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, Кемераўская вобласць вядзе ўзаемны гандаль з 89 краінамі свету. Беларусь, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, у гэтым спісе займае 14-е месца. Адносіны Беларусі і Кузбаса Ілья Серадзюк ахарактарызаваў як доўгія і трывалыя. У рэгіёне актыўна выкарыстоўваецца шырокі спектр рознай тэхнікі беларускай вытворчасці, які ўключае камунальную, дарожную, сельскагаспадарчую. Напрыклад, каля 10 працэнтаў збожжаўборачных камбайнаў у Кузбасе - беларускай вытворчасці. "Ёсць перспектывы павелічэння пастаўкі гэтай тэхнікі",- падкрэсліў губернатар. Абмяркоўваюцца магчымыя сумесныя праекты з МАЗам, каб павялічыць продажы прадукцыі гэтага прадпрыемства на расійскім рынку. "Мы пастаўляем вугаль, прадукцыю металургіі, прадукты харчавання. Тут мы набываем высакаякасную тэхніку вытворчасці "АМКАДОР", МАЗа, МТЗ, БЕЛАЗа", - абагульніў кіраўнік рэгіёна.
Кузбас доўгі час плённа супрацоўнічае з БЕЛАЗам. І ў час цяперашняга візіту дэлегацыя Кемераўскай вобласці пабывала на прадпрыемстве. "Хачу адзначыць высокую культуру вытворчасці. Мы азнаёміліся, у якіх умовах (працуюць работнікі прадпрыемства. - Заўвага БЕЛТА) і якія сацыяльныя гарантыі прадастаўлены рабочым, гэта прыклад для пераймання і ўкаранення ў нас на тэрыторыі, на нашых прадпрыемствах - сацыяльная адказнасць перад тымі людзьмі, якія прыходзяць працаваць. Праграма прадастаўлення жылля для маладых спецыялістаў нас здзівіла, захапіла", - адзначыў Ілья Серадзюк.
Цяпер рэалізуецца праект па будаўніцтве сэрвіснага цэнтра БЕЛАЗ у расійскім рэгіёне, дзе будзе наладжана абслугоўванне тэхнікі не толькі гэтага прадпрыемства, але іншых беларускіх вытворцаў.-0-