9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 10 тыс. работнікаў ЖКГ устараняюць наступствы непагоды ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Па стане на 16.00, на вуліцах краіны працавала 2331 адзінка спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 445 пескараскідальнікаў і солераскідальнікаў, 1428 снегаўборачных машын, 458 машын для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі. Разам з тэхнікай працуюць больш за 9895 работнікаў ЖКГ.
Да работы па расчыстцы снегу дадаткова прыцягнута 1435 адзінак спецтэхнікі і больш за 7260 работнікаў іншых арганізацый.
Работнікі ЖКГ працуюць у кругласутачным рэжыме і прыкладаюць усе намаганні, каб расчысціць снежныя завалы і забяспечыць бяспеку і камфорт пешаходаў і вадзіцеляў. Сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі, адзначылі ў МЖКГ.-0-