Скрыншот відэа МУС
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уводныя даныя адпрацаваны, групы ўмоўных тэрарыстаў затрыманы. Аб ходзе праверкі баявой гатоўнасці расказаў намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў Мікалай Карпянкоў, па даручэнні міністра МУС пры ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі ў перыяд правядзення навагодніх свят у цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў усе пастаўленыя задачы былі выкананы.
"Задачы выконваліся па ўсёй краіне - ад сталіцы да абласных і раённых цэнтраў. Але асаблівы акцэнт быў зроблены на забеспячэнні грамадскай бяспекі ў прыгранічных тэрыторыях і прыгранічных гарадках Гомельскай і Брэсцкай вобласці. Нашы хлопцы там добра адпрацавалі, усе задачы былі выкананы. Акрамя ўсяго іншага ўнутраныя войскі выконвалі свае штодзённыя баявыя задачы. Інтэнсіўна працавалі нашы сапёрна-піратэхнічныя групы: усе месцы масавага знаходжання грамадзян, правядзення масавых мерапрыемстваў, канцэртаў аглядаліся нашымі сапёрамі", - расказаў Мікалай Карпянкоў.
Ён таксама адзначыў, што актыўна працавалі падраздзяленні спецыяльнага прызначэння, затрымліваючы ў асноўным наркагандляроў.
"Міністрам унутраных спраў было прынята рашэнне і ўчора, 8 студзеня, ён уручыў нам прадпісанне аб праверцы часцей і злучэнняў унутраных войскаў, а таксама нашых падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, якія нясуць службу ў прыграніччы на прадмет баявой гатоўнасці. Яе асаблівасцю стала раптоўнасць. Другой асаблівасцю такой праверкі з'яўляецца тое, што дзеянне адбываецца па ўсёй тэрыторыі нашай краіны - ва ўсіх прыгранічных раёнах, дзе нашы падраздзяленні нясуць службу, шукаюць дыверсійна-разведвальныя групы, блакіруюць іх і знішчаюць", - расказаў Мікалай Карпянкоў.
Гэта праверка, паводле слоў намесніка міністра ўнутраных спраў, таксама праводзіцца ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі крымінальнай міліцыі і з улікам іх аператыўных і тэхнічных магчымасцей, што дапамагае ў блакіраванні і знішчэнні груп умоўнага праціўніка, якія плануюць учыненне тэрактаў у дачыненні да крытычна важных аб'ектаў практычна ва ўсіх абласных цэнтрах.
"На гэты момант амаль усе ўводныя даныя адпрацаваны, групы ўмоўных тэрарыстаў затрыманы. Двайной складанасцю і самай вялікай асаблівасцю гэтых вучэнняў з'яўляецца тое, што яны праходзяць у такіх складаных умовах надвор'я. Але нашы падраздзяленні дзейнічаюць даволі актыўна, выконваючы пастаўленыя задачы, уключаючы баявыя", - падкрэсліў ён.
Вучэнні на гэты момант прадаўжаюцца.
"Мір, стабільнасць і парадак унутры нашай краіны будуць забяспечаны", - рэзюмаваў Мікалай Карпянкоў.-0-