Стужка навiн
18
.04.26
15:16
Палітыка
Парламенцкая дэлегацыя Беларусі 19-20 красавіка наведае Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Савета ПА АДКБ
У час пасяджэння Савета ПА АДКБ плануецца разгледзець шэраг пытанняў.
Сярод іх ход рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2025 года) сесіі Савета
калектыўнай бяспекі АДКБ і меры, якія прымаюцца па процідзеянні
выклікам і пагрозам калектыўнай бяспецы.
14:25
Эканоміка
Стратэгія развіцця меліярацыі ў Беларусі. Як будзе выбудавана далейшая работа?
Аляксандр Турчын нагадаў, што гэта тэма абмяркоўвалася ва ўрадзе не так
даўно - літаральна 17 красавіка адбылася нарада па пытанні меліярацыйных
мерапрыемстваў.
13:31
Прэзідэнт
Нацыянальны ці Нацыянальны гістарычны? Лукашэнка прапанаваў падумаць над назвай новага музея
"Нас як гісторыкаў некаторыя крытыкуюць, што мы назвалі Нацыянальны
гістарычны музей Беларусі. Гісторыі, наколькі я памятаю, у наш час
давалася азначэнне, што гэта навука аб мінулым, - сказаў Аляксандр
Лукашэнка. - Але мы ж і сучаснае тут адлюстроўваем, а можа, недзе і ў
будучыню зазірнём. Можа, проста Нацыянальны музей Беларусі?
12:54
Грамадства
"Гуртам зрабілі добрую справу". Каманда БЕЛТА дапамагла навесці парадак у сацыяльным пансіянаце "Малінаўка"
Дапамагчы ў прыбіранні тэрыторыі ля пансіяната адправіліся амаль 20
супрацоўнікаў БЕЛТА: журналісты, фотакарэспандэнты, рэдактары,
аператары. Іх забяспечылі пасадачным матэрыялам і інвентаром і
абрысавалі фронт работ.
12:07
Грамадства
На рэспубліканскім суботніку сабрана больш за 18 млн рублёў
Наталля Пяткевіч адзначыла, што да суботніка далучыліся амаль 2,3 млн чалавек.
11:47
Грамадства
"Для нас памяць свяшчэнна". Качанава аб добраўпарадкаванні мемарыялаў памяці загінулых у час ВАВ
"Гэта наша добрая традыцыя - у суботнік добраўпарадкоўваць і наводзіць
парадак на тэрыторыі нашай краіны. Добра, калі мы ўсе разам збіраемся,
каб зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай. Хоць гэта (чысціня на
вуліцах. - Заўвага БЕЛТА) ужо сапраўды наш брэнд, мы ганарымся чысцінёй і
добраўпарадкаваннем гарадоў, пасёлкаў", - адзначыла Наталля Качанава.
11:39
Эканоміка
Ва ўрадзе ацанілі ход правядзення вясенніх палявых работ
Аляксандр Турчын адзначыў, што вясеннія палявыя работы ў Беларусі толькі
невялікая частка сельгасработ, таму што асноўныя аб'ёмы сяўбы збожжавых
- гэта, безумоўна, азімая сяўба.
11:31
Грамадства
"Мы да такой работы прывыклі". Турчын пра ўдзел Апарату Савета Міністраў у суботніку
Аляксандр Турчын падкрэсліў, што савецкая традыцыя правядзення
суботнікаў стала ўжо традыцыяй суверэннай Беларусі. "На самай справе
выдатная традыцыя - наводзіць вясной парадак, рабіць важныя справы, -
адзначыў ён. - Сёння мы працуем на месцы, дзе загінулі нашы людзі ў час
Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы нашу незалежнасць".
11:18
Грамадства
Сергяенка: традыцыя суботнікаў, якая ідзе ўглыб гісторыі, прыжылася і з кожным годам шырыцца
"Традыцыя правядзення суботнікаў у красавіку ідзе ўглыб гісторыі. У
Беларусі яна прыжылася і з кожным годам, напэўна, шырыцца", - сказаў
Ігар Сергяенка.
11:16
Грамадства
Вальфовіч: традыцыя суботнікаў з'ядноўвае народ і дазваляе прывіць маладому пакаленню працавітасць
Краіну аднавілі, суботнікі сталі праводзіцца гэтак жа, як і да вайны. З
распадам СССР традыцыя рэспубліканскіх суботнікаў была захавана ў
Беларусі.
10:55
Палітыка
Беларусь заклікала краіны СНД да дыпламатычнага адзінства
У час пасяджэння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся
думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. У сваім
выступленні Максім Рыжанкоў адзначыў, што на фоне сусветных узрушэнняў
краіны СНД захоўваюць трэнд на развіццё.
10:53
Прэзідэнт
Лукашэнка аб экспазіцыях Нацыянальнага гістарычнага музея: дзейнічаць аптымальна, але не скупіцца
На пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея старшыня Мінгарвыканкама
Уладзімір Кухараў далажыў Прэзідэнту аб ходзе ўзвядзення будынка.
10:20
Прэзідэнт
Лукашэнка на суботніку працаваў на пляцоўцы Нацыянальнага гістарычнага музея
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам будаўніцтва музея, а таксама з упарадкаваннем парку Народнага адзінства.
09:50
Спорт
Беларусы заваявалі чатыры медалі на чэмпіянаце свету па хуткіх шахматах сярод юнакоў
Першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны ў хуткіх шахматах (рапідзе).
Перамогу сярод дзяўчат да 14 гадоў атрымала наша Ніка Венская,
сярэбранымі прызёрамі турніру сталі Дамір Булгак (U14) і Юлія Лявонава
(U18), бронзу ўзяла Маргарыта Бендзік (U18).
09:35
Грамадства
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 20-26 красавіка будуць працаваць у сваіх выбарчых акругах
Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў
юрыдычных асоб. Інфармацыю аб графіку прыёмаў можна даведацца на
персанальных сайтах дэпутатаў і сайтах раённых выканаўчых камітэтаў.
