Стужка навiн
03
.11.25
11:55
Грамадства
ДПК: пасля выхадных каля 6,5 тыс. аўто чакаюць на граніцы ўезду ў ЕС
Чарга перад адзіным даступным для легкавушак польскім пунктам пропуску
"Цярэспаль" (сумежны "Брэст") з пятніцы павялічылася на 1,4 тыс. аўто.
11:43
Грамадства
Больш за 196 тыс. іншаземцаў наведалі Беларусь па бязвізе з пачатку года
Усяго з 15 красавіка 2022 года нашу краіну наведалі 1 228 592 жыхары
Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 394 668 чалавек, з Літвы - 655 021, з
Польшчы - 125 897. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх
дзяржаў з 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь уехалі 53 006 чалавек.
11:27
Эканоміка
Што змянілася ў цэнаўтварэнні? У МАРГ растлумачылі новыя правілы адносна фізасоб і адабранай маёмасці
Асноўныя новаўвядзенні закранулі тавары ад фізічных асоб і адабраную
маёмасць. Цяпер аптовая надбаўка прымяняецца ў тым ліку да цаны фізічнай
асобы, суму расходаў па дастаўцы суб'екты гандлю могуць адносіць
таксама на павелічэнне цэн фізічных асоб, сфарміраваных без уліку
расходаў па дастаўцы.
10:53
Спорт
Асіст Шаранговіча дапамог "Калгары" абыграць "Філадэльфію" з Коласавым у варотах
Паядынак каманд з беларусамі ў складзе прайшоў у Філадэльфіі. Госці
выйшлі наперад у пачатку другога перыяду, Шаранговіч аддаў галявую
перадачу на Джонатана Юберда.
10:30
Эканоміка
У Беларусі намалочана 10,4 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
"Паводле аператыўных даных на 3 лістапада, з палёў краіны намалочана 10
400 тыс. тон збожжа разам з рапсам і кукурузай. У разрэзе абласцей
сабрана: у Мінскай - 2572 тыс. т, у Брэсцкай - 2100 тыс. т, у
Гродзенскай - 2027 тыс. т, у Магілёўскай - 1338 тыс. т, у Гомельскай -
1303 тыс. т, у Віцебскай - 1060 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.
10:22
У свеце
Колькасць ахвяр магутнага землетрасення ў Афганістане вырасла да 20 чалавек, сотні пацярпелі
Чакаецца, што колькасць ахвяр будзе павялічвацца па меры выратавальных
работ. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters, у выніку
землетрасення пацярпелі прынамсі 320 чалавек.
10:05
Культура
Італьянскі рэжысёр: вельмі хацелася б стварыць фільм пра Беларусь
"У Беларусі мяне заўсёды прымаюць вельмі цёпла. Мне вельмі хацелася
стварыць фільм пра вашу краіну і гэту зямлю. Ёсць задумкі і ідэі, якія, я
спадзяюся, у хуткім часе ўвасобяцца ў жыццё, але не буду
распаўсюджвацца і гаварыць ніякіх падрабязнасцей", - сказаў Фабіа Маса.
09:46
Спорт
Хакеісты "Дынама" сустрэнуцца з ЦСКА на "Мінск-Арэне"
Новы гульнявы тыдзень падапечныя Дзмітрыя Квартальнава адкрыюць матчам
з маскоўскім ЦСКА. У бягучай дамашняй серыі "зубры" атрымалі тры
перамогі ў трох матчах з агульным лікам 16:5.
09:36
Прэзідэнт
Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі сувязей з Панамай
"У Беларусі з вялікай павагай ставяцца да гісторыі і дасягненняў панамскага народа, які з уласцівымі яму стойкасцю і мудрасцю здолеў пабудаваць сучасную дзяржаву з дынамічнай эканомікай", - гаворыцца ў віншаванні.
09:20
Спорт
Гандбалісты зборнай Беларусі выйгралі міжнародны турнір у Мінску
2 лістапада ў вырашальным паядынку за галоўны прыз падапечныя Юрыя Шаўцова ўпэўнена абыгралі каманду Расіі з рэзультатам 34:28.
09:07
Грамадства
Цёпла і дажджліва будзе ў Беларусі 3 лістапада
У Беларусі, паводле даных сіноптыкаў, сёння будзе пераважна воблачнае
надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Раніцай у
асобных раёнах магчымы туман.
09:05
Эканоміка
На першым месцы - чалавек. Кіраўнік Нацбанка аб ключавых прыярытэтах праграмы сацэканамразвіцця да 2030 года
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка і кіраўнік рабочай групы па
дапрацоўцы праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года
Раман Галоўчанка расказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" аб ключавых
прыярытэтах праграмы сацэканамразвіцця да 2030 года.
09:01
Палітыка
Рыжанкоў: краіны Балтыі для ЕС - гэта тупіковы элемент
"Калі не будзе перамычкі сюды, на агульную Еўразію, яны нікому не
патрэбны і не цікавы. Значыць, гэта такое перыферыйнае развіццё, якое
будзе характарызавацца стагнацыяй і дэмаграфічнай прорвай", - упэўнены
Максім Рыжанкоў.-0-
02
.11.25
13:52
Спорт
Беларуская тэнісістка Хамуцянская выйграла турнір у Ташкенце
Сёння ў фінале спаборніцтва ў сталіцы Узбекістана беларуска адолела ў
трохсэтавым паядынку расійскую тэнісістку Дар'ю Ягораву - 3:6, 6:2, 6:2.
На шляху да вырашальнага матча Дар'я Хамуцянская перамагла індыйскую
тэнісістку Ваідзехі Чаўдхары, літоўку Лайму Уладсан і дзвюх расіянак -
Сафію Суславу і Кацярыну Тупіцыну.
13:31
Грамадства
Спорт, экскурсіі, майстар-класы. У Беларусі пачаліся школьныя канікулы
У гэтым навучальным годзе асеннія канікулы прадоўжацца восем дзён - з 2
па 9 лістапада ўключна. "Задача педагогаў пры арганізацыі асенніх
канікулаў - стварыць аптымальныя ўмовы для паўнацэннага і бяспечнага
правядзення вольнага часу і аздараўлення навучэнцаў.
