Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 красавіка 2024, 09:29

Першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў вызначацца ў Барселоне і Дортмундзе

Фота з архіва
Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Барселоне і Дортмундзе сёння вызначацца першыя паўфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У каталонскай сталіцы футбалісты "Барселоны" маюць намер утрымаць мінімальную перавагу над "Пары Сен-Жэрмен", здабытую на мінулым тыдні ў сталіцы Францыі. Тады госці выйгралі ў парыжан з лікам 3:2. У мінулы ўік-энд "Барса" ў гасцявым паядынку 31-га тура адолела "Кадыс" (1:0) і прадаўжае пагоню за лідарам іспанскага чэмпіянату мадрыдскім "Рэалам".

У іншым сённяшнім матчы дортмундская "Барусія" паспрабуе ўзяць рэванш у мадрыдскага "Атлетыка" за паражэнне ў іспанскай сталіцы з рэзультатам 1:2. У чарговым паядынку іспанскага першынства "Атлетыка" абыграў на сваёй арэне "Жырону" (3:1) і займае 4-е месца ў турнірнай табліцы. У 29-м туры бундэслігі дортмундскі клуб адолеў у Мёнхенгладбаху "Барусію" (2:1) і, набраўшы 56 ачкоў, дзеліць 4-5-е месцы з "Лейпцыгам". Чэмпіёнам Германіі ўпершыню ў гісторыі стаў "Баер" з Леверкузена, які заваяваў тытул за 5 тураў за заканчэння турніру.

Яшчэ дзве чвэрцьфінальныя сустрэчы ў адказ пройдуць у сераду, 17 красавіка. Англійскі "Манчэстэр Сіці" прыме на сваім полі мадрыдскі "Рэал". Тыдзень таму іх паядынак у іспанскай сталіцы завяршыўся баявой нічыёй - 3:3. У Мюнхене "Баварыя" згуляе з лонданскім "Арсеналам", у брытанскай сталіцы яны таксама не выявілі пераможцу - 2:2. Адзін з галоў у складзе нямецкага клуба забіў Хары Кейн, які ўзначаліў спіс лепшых бамбардзіраў цяперашняга сезона ЛЧ, у яго цяпер 7 забітых мячоў.

Першыя паўфінальныя сустрэчы пройдуць 30 красавіка і 1 мая, у адказ - 7 і 8 мая. Вырашальны паядынак Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 1 чэрвеня на полі лонданскага стадыёна "Уэмблі". У фінале мінулага сезона чэмпіёнскай Лігі "Манчэстэр Сіці" з мінімальнай перавагай (1:0) абыграў у Стамбуле міланскі "Інтэр", які на гэты раз выбыў з барацьбы на стадыі 1/8 фіналу, уступіўшы па суме дзвюх сустрэч "Атлетыка".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі