Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 снежня 2017, 18:49

НАК Беларусі за 50 дзён да старту зімовай Алімпіяды аб'явіў акцыю "Разам з камандай!"

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі за 50 дзён да старту XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане аб'явіў акцыю "Разам з камандай!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

На працягу месяца з 21 снежня па 21 студзеня кожны жадаючы можа стварыць лозунг беларускай зборнай, сфатаграфавацца на фоне спартыўных аб'ектаў або з прадметамі, якія асацыіруюцца з алімпійскім рухам, накіраваць пажаданні ў адрас спартсменаў. Усе вышэйпералічаныя работы неабходна размяшчаць на сваіх старонках у сацыяльных сетках з афіцыйнымі хештэгамі акцыі #разамзкамандай, #NOCBelarus, #TeamBelarus, #OlympicBelarus.

Лепшыя работы арганізатары даставяць у штаб беларускай дэлегацыі ў алімпійскай вёсцы ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя), апублікуюць на афіцыйным сайце і на старонках НАК Беларусі ў сацыяльных медыя.

Вынікі будуць падведзены пасля завяршэння Алімпіяды. Пераможцы атрымаюць памятныя сувеніры ад арганізатараў і аўтографкарткі ад удзельнікаў XXIII зімовай Алімпіяды 2018 года.

Акрамя таго, у час акцыі кожны зможа праверыць свае веды па гісторыі ўдзелу беларускіх атлетаў у зімовых Алімпійскіх гульнях розных гадоў. Для гэтага неабходна будзе перайсці на сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і адказаць на пытанні анлайн-тэстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі