5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя матчы адбыліся на футбольным турніры Алімпійскіх гульняў-2016, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Галоўны фаварыт спаборніцтваў зборная Бразіліі з суперзоркай "Барселоны" Неймарам у складзе ў першым матчы папярэдняй групы А не змаглі абыграць футбалістаў ПАР, завяршыўшы сустрэчу ўнічыю - 0:0. З такім жа рэзультатам завяршылася і другая гульня гэтага квартэта.
У групе В на рэдкасць рэзультатаўным атрымаўся матч паміж камандамі Нігерыі і Японіі - з лікам 5:4 перамаглі прадстаўнікі Афрыкі. Зборныя Калумбіі і Швецыі пераможца не выявілі - 2:2.
У квартэце С каманда Рэспублікі Карэя не пакінула шанцаў на поспех футбалістам Фіджы - 8:0, а зборныя Германіі і Мексікі свой паядынак завяршылі ўнічыю - 2:2.
У папярэдняй групе D каманда Гандураса перайгралі зборную Алжыра з лікам 3:2, партугальцы былі мацнейшыя за аргенцінцаў - 2:0.
Матчы першага тура прайшлі таксама на жаночым футбольным турніры Алімпіяды:
група Е Бразілія - Кітай - 3:0, Швецыя - ПАР - 1:0;
група F Германія - Зімбабвэ - 6:1, Канада - Аўстралія - 2:0;
група G Францыя - Калумбія - 4:0, ЗША - Новая Зеландыя - 2:0.-0-
