Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2017, 14:12

Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ўзначаліла сусветны рэйтынг у вагавой катэгорыі звыш 78 кг

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ўзначаліла сусветны рэйтынг у вагавой катэгорыі звыш 78 кг, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міжнародная федэрацыя гэтага віду спорту апублікавала топ-ліст, у якім беларуская спартсменка займае першае месца, набраўшы 2800 ачкоў. У тройцы лідараў таксама японка Сара Асахіна - 2650 балаў і Кайра Саіт з Турцыі - 2556.

Узначаліць сусветны рэйтынг беларусцы ўдалося дзякуючы паспяховаму выступленню на працягу сезона. На чэмпіянаце Еўропы ў Варшаве ў красавіку яна заваявала залаты медаль. Марына Слуцкая таксама перамагла на этапах Гран-пры ў Тбілісі і Празе, заняла трэцяе месца на міжнародным турніры ў Екацярынбургу. На спаборніцтвах у Расіі ў паядынку за бронзавую ўзнагароду беларуска была мацнейшай за Ларысу Чэрыч з Босніі і Герцагавіны, якая ў сусветным рэйтынгу займае чацвёртае месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі