Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 жніўня 2018, 10:43

Беларуска Таццяна Халадовіч перамагла ў кіданні кап'я ў фінальным этапе "Брыльянтавай лігі"

31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Таццяна Халадовіч перамагла ў кіданні кап'я ў фінальным этапе "Брыльянтавай лігі" ў Цюрыху (Швейцарыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваёй лепшай спробе Таццяна Халадовіч паказала рэзультат 66 м 99 см. Другое месца заняла кітаянка Лю Шыінь - 66 м 00 см. Бронзавым прызёрам стала Кара Вінгер з ЗША - 64 м 75 см. У пачатку чэрвеня на этапе "Брыльянтавай лігі" ў Осла беларуска перамагла з нацыянальным рэкордам 67 м 47 см.

У пачатку жніўня на адным з галоўных стартаў сезона адзін з лідараў сусветнага сезона Таццяна Халадовіч апынулася за рысай прызёраў чэмпіянату Еўропы, заняўшы толькі пятае месца.

У фінальным этапе "Брыльянтавай лігі" ў Цюрыху кап'якідальніцы змагаліся за $50 тыс., а пераможца атрымала таксама спецыяльны прыз з алмазам і запрашэнне на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў 2019 годзе ў г. Доха.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі