Сцяг Пятніца, 10 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 верасня 2016, 09:18

Андрэй Фомачкін пазбаўлены акрэдытацыі на Паралімпійскіх гульнях-2016

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Член беларускай дэлегацыі на летніх Паралімпійскіх гульнях-2016 Андрэй Фомачкін пазбаўлены акрэдытацыі за пранос сцяга Расіі на адкрыцці Паралімпіяды ў Рыа. Такое рашэнне прынята 8 верасня Міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.

"Міжнародны паралімпійскі камітэт прыняў рашэнне аб пазбаўленні акрэдытацыі члена беларускай дэлегацыі, які прайшоў у ходзе цырымоніі адкрыцця Гульняў з расійскім сцягам, а таксама яшчэ аднаго з кіраўнікоў нашай каманды. Правядзенне палітычнай акцыі ў ходзе Паралімпіяды недапушчальна. Беларуская каманда афіцыйна папярэджана аб недапушчальнасці такіх дзеянняў", - гаворыцца ў паведамленні.

Супрацоўнік Міністэрства спорту і турызму Андрэй Фомачкін 7 верасня на цырымоніі адкрыцця XV летніх Паралімпійскіх гульняў па рашэнні беларускай каманды прайшоў з расійскім сцягам у знак салідарнасці з расійскімі атлетамі, адхіленымі ад удзелу ў галоўных стартах чатырохгоддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі