Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2024, 11:30

Патрыятычны анлайн-конкурс "Сэрца роднай зямлі" стартуе ў Беларусі 12 мая

Фота БРСМ
Фота БРСМ
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БРСМ 12 мая, у Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, запускае рэспубліканскі патрыятычны анлайн-конкурс "Сэрца роднай зямлі". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца Цэнтра інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава.

"Саюз моладзі прапануе напоўніць інтэрнэт патрыятычным медыйным кантэнтам. Цыкл анлайн-мерапрыемстваў пачнецца 12 мая са змены аватарак старонак БРСМ на лагатып акцыі. А далей маладзёжная арганізацыя запрашае ўсіх жыхароў Беларусі публікаваць на асабістых старонках аўтарскія кароткаметражныя відэаролікі з дзяржаўнымі сімваламі на фоне знакавых гісторыка-культурных, вытворчых, культурных, спартыўных аб'ектаў, рэканструяваных або пабудаваных у перыяд незалежнасці нашай краіны пад патранатам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, суправадзіўшы хэштэгам #сэрцароднайзямлi", - расказала Кацярына Лакісава.

З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце і ў сацсетках арганізатараў. "Карыстальнікі, якія выканалі ўмовы конкурсу да 12 чэрвеня, змогуць прэтэндаваць на экспертную ацэнку сваіх відэа журы, якое вызначыць лепшыя работы, - адзначыла загадчыца цэнтра. - Іх узнагароджанне пройдзе ў час святкавання галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі