Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2024, 13:38

Турчын усклаў кветкі на Кургане Славы і расказаў аб ходзе рэканструкцыі манумента

Аляксандр Турчын
Аляксандр Турчын
9 мая, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын усклаў кветкі да мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"9 Мая - адно з самых эмацыянальных свят. Не дарэмна ў словах знакамітай песні ёсць радок "свята са слязамі на вачах". З аднаго боку, гэта менавіта свята, таму што мы адзначаем вызваленне нашай Радзімы, а з іншага боку, гэта слёзы, паколькі кожны з нас разумее, якой цаной нам дасталася Перамога", - сказаў Аляксандр Турчын.

Дзень Перамогі чырвонай ніццю ідзе праз усё яго жыццё, адзначыў старшыня аблвыканкама. "Я ўспамінаю сваё дзяцінства, калі яшчэ былі жывымі бабулі і дзядулі, якія расказвалі аб той страшнай вайне. Бацькі, якія нарадзіліся адразу пасля вайны і часта ўспаміналі перыяд аднаўлення нашай Радзімы. Я лічу, што для беларусаў гэта адно з самых важных свят, яно заўсёды будзе заставацца такім. Як для пакалення, якое нарадзілася ў Савецкім Саюзе, так і для сучаснай моладзі", - упэўнены ён.

Паводле слоў старшыні Мінаблвыканкама, подзвіг савецкага народа немагчыма пераацаніць. "Дзякуючы нашым продкам у нас мірнае неба над галавой. Мы аддаём даніну памяці тым людзям, якія захавалі нашу Беларусь", - дадаў кіраўнік вобласці.

Аляксандр Турчын таксама расказаў аб ходзе рэканструкцыі Кургана Славы. "У гэтым годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай даты мы абнаўляем сімвал нашай Перамогі. Курган Славы наведвае вялікая колькасць людзей. Частка работ ужо завершана. Праводзяцца работы на ніжняй пляцоўцы. Плануецца пашырыць дарожкі для зручнасці перамяшчэння людзей. Мадэрнізавана сістэма паліву", - расказаў ён.

Кіраўнік Мінскай вобласці таксама анансаваў з'яўленне каля Кургана Славы новых узораў баявой тэхнікі, якая выкарыстоўвалася ў Вялікую Айчынную вайну. "Да 3 ліпеня тут з'явіцца вельмі цікавы экспанат. Думаю, ён будзе абсалютна запатрабаваны як дарослымі, так і дзецьмі. Запрашаю ўсіх у гэту дату наведаць Курган Славы і асабіста ацаніць маштаб праведзеных работ", - рэзюмаваў Аляксандр Турчын.-0-

Фота Раміля Насібуліна
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі