Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
10 мая 2024, 09:06

Беларусы выйгралі тры сярэбраныя ўзнагароды ў першы дзень чэмпіянату Еўропы па самба

Фота з архіва
Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сербскім горадзе Нові-Сад прадаўжаецца чэмпіянат Еўропы па самба 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень спаборніцтваў да фінальных паядынкаў дабраліся трое прадстаўнікоў беларускай каманды, праўда, дабіцца чэмпіёнскага звання не ўдалося нікому. У вазе да 72 кг у жанчын Анжэла Жылінская паслядоўна перамагла Вольгу Малейка з Румыніі, сербку Катарыну Надзь і іспанку Марыю Кабас, але ў фінале беларуску спыніла расіянка Ксенія Задворнава.

У катэгоры звыш 80 кг наша Валерыя Хрушчова атрымала перамогі над малдаванкай Эвелінай Казаку і Альбінай Чаламбіцька з Расіі, аднак у вырашальнай схватцы мацнейшай аказался ўкраінка Настасся Камовіч. У баявым самба ў мужчын беларус Яўген Рэбікаў нанёс паражэнні Андрэю Мармулю з Украіны і Сяргею Дулько з Літвы, але фінал у вазе да 58 кг выйграў расіянін Ай-Херэл Хертэк.

Такім чынам, чацвер прынёс нашай камандзе шэсць медалёў кантынентальнага форуму (0-3-3). Раней бронзавымі прызёрамі турніру сталі Анфіса Капаева (да 50 кг), Таццяна Мацко (да 59 кг) і Барыс Булыга (звыш 98 кг, баявое). Таксама ў чацвер у мужчынскім спартыўным самба Ілья Ламіваротаў (да 79 кг) прайграў паядынак за бронзу, Сяргей Лясяк (да 98 кг) выбыў у 1/8 фіналу, а Ігар Міраеўскі - у чвэрцьфінале. Барацьбу на гэтай жа стадыі у баявым самба завяршыў і Яўген Алексіевіч (да 88 кг).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі