Фота з архіва
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад увёў часовае абмежаванне на вываз з Беларусі морквы і буракоў сталовых. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
Урадам прынята рашэнне, якое прадугледжвае ўвядзенне тэрмінам на тры месяцы ліцэнзавання вывазу з краіны гэтай плодаагародніннай прадукцыі.
У пастанове вызначана, што вываз гэтых тавараў за межы Беларусі ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, якія выдае МАРГ па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам. Такія ліцэнзіі выдаюцца ў парадку, аналагічным устаноўленаму правіламі выдачы ліцэнзій і дазволаў на экспарт і (або) імпарт тавараў, прадугледжанымі дадаткам да пратакола аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў адносінах да трэціх краін (дадатак нумар 7 да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года).
Як адзначаецца, пастанова прынята ў мэтах выканання параметраў Дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі да 2030 года.
У прэс-службе ўрада ўдакладнілі, што ўвядзенне ліцэнзавання экспарту дасць магчымасць максімальна кантраляваць рэсурсы для першачарговага забеспячэння ўнутранага рынку пад поўную патрэбнасць за кошт прадукцыі, вырашчанай у краіне.-0-