Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2016, 15:57

Укараненне базавых падручнікаў знізіць нагрузку на школьнікаў - Жураўкоў

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Укараненне базавых падручнікаў знізіць нагрузку на школьнікаў. Аб гэтым сёння пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку паведаміў журналістам міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Базавы падручнік, базавыя веды маюць на мэце разгрузіць нашых вучняў у школе. Мы іх будзем укараняць паэтапна. Нельга фарсіраваць, таму што падрыхтоўка падручнікаў, навучальных дапаможнікаў - гэта вельмі сур'ёзная справа, пытанне, якое не патрабуе спешкі", - адзначыў Міхаіл Жураўкоў.

Міністр расказаў, што сёння кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі першыя базавыя падручнікі па гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі. "Гэта якраз падручнікі, якія падрыхтаваны ў адпаведнасці з нашай новай канцэпцыяй. Да іх ёсць дадатковыя матэрыялы, якія можна знайсці на партале Нацыянальнага інстытута адукацыі, у хрэстаматыі. Ёсць у падручніку і інфармацыя аб турыстычных паходах, паездках, звязаных з вывучэннем той ці іншай тэматыкі", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Міхаіла Жураўкова, базавыя падручнікі і новыя хрэстаматыі будуць гатовы да 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі