Сцяг Нядзеля, 22 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2018, 12:48

Мінск уваходзіць у топ-3 самых папулярных гарадоў СНД для летніх падарожжаў расіян

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск уваходзіць у топ-3 самых папулярных гарадоў СНД для летніх падарожжаў расіян. Такія даныя прадаставіла БЕЛТА аналітычнае агенцтва ТурСтат.

У першую дзясятку самых папулярных гарадоў СНД у расійскіх турыстаў летам 2018 года ўваходзяць Баку (Азербайджан), Мінск (Беларусь), Алматы (Казахстан), Ерэван (Арменія), Астана (Казахстан), Бішкек (Кыргызстан), Ташкент (Узбекістан), Кішынёў (Малдова), Душанбэ (Таджыкістан) і Ашхабад (Туркменістан).

Паводле даных агенцтва, турысты прыязджаюць у гарады СНД летам у сярэднім на два дні. Расійскія турысты трацяць на адпачынак у гарадах і курортах краін СНД ад $50 да $100 за суткі на пражыванне і харчаванне.

Самыя недарагія летнія туры ў СНД выбіраюць у Кішынёў і Бішкек, а для тураў выхаднога дня і шопінгу лідзіруюць Баку і Астана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі