Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 кастрычніка 2014, 18:54

"Белтэлекам" у 2015 годзе плануе павялічыць колькасць пунктаў доступу Wi-Fi да 300 тыс.

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белтэлекам" у 2015 годзе плануе павялічыць колькасць пунктаў доступу Wi-Fi да 300 тыс., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

"У наступным годзе мы плануем далейшае пашырэнне сеткі Wi-Fi да 300 тыс. агульнай колькасці пунктаў доступу ў цэлым па краіне", - растлумачылі спецыялісты прэс-службы.

За дзевяць месяцаў 2014 года "Белтэлекам" устанавіў больш за 130 тыс. пунктаў доступу Wi-Fi. Да правядзення чэмпіянату свету па хакеі-2014 бесправадны інтэрнэт з'явіўся на 299 аб'ектах прыдарожнага сэрвісу, на 31 пагранпераходзе, на 68 аўта- і 33 чыгуначных вакзалах. На сталічных "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне" ўстаноўлена 105 і 124 пункты доступу адпаведна.

РУП "Белтэлекам" прадастаўляе доступ у сетку інтэрнэт з выкарыстаннем розных тэхналагічных рашэнняў, якія прадугледжваюць устаноўку як унутраных, так і знешніх пунктаў доступу Wi-Fi. Усяго па краіне ўстаноўлена больш за 280 тыс. пунктаў доступу Wi-Fi, з іх амаль 75 тыс. у Мінску.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі