Сцяг Панядзелак, 8 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 ліпеня 2016, 14:10

Беларускія мытнікі не маюць адносін да аўтограф-сесіі Red Hot Chili Peppers з дыскамі і фота Metallica

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія мытнікі не маюць адносін да аўтограф-сесіі музыкантаў Red Hot Chili Peppers з дыскамі і фатаграфіямі групы Metallica, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДМК Беларусі.

Як растлумачылі ў прэс-службе, 7 ліпеня ў 15.35 група Red Hot Chili Peppers прыляцела з Кіева ў аэрапорт Гомеля. У аэрапорце музыканты правялі менш за гадзіну. Мытны кантроль быў пройдзены на працягу 20 мінут. "Супрацоўнікі беларускай мытні не звярталіся да музыкантаў за аўтографамі і з іншымі просьбамі", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле інфармацыі прадстаўнікоў аэрапорта, з такой просьбай да музыкантаў групы Red Hot Chili Peppers звярнулася супрацоўніца службы сэрвісу аэрапорта Гомеля.

У прэс-службе таксама звярнулі ўвагу, што "ў пунктах пропуску на граніцы і ў аэрапорце кантроль ажыццяўляюць не толькі мытнікі".

Раней басіст групы Red Hot Chili Peppers Майкл Пітэр Бэлзары ў сваім інстаграме расказаў, як пры транзіце цераз аэрапорт нібыта супрацоўнікі беларускай мытні звярнуліся з просьбай да музыкантаў распісацца на дысках і фатаграфіях групы Metallica.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі