Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2016, 15:50

Прэзідэнт: дзяржава будзе старацца зрабіць максімум для вырашэння жыллёвых пытанняў грамадзян

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава будзе старацца зрабіць максімум для вырашэння жыллёвых пытанняў грамадзян. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час гутаркі з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Мінскага аўтамабільнага завода, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з работнікаў прадпрыемства сказаў, што на МАЗе больш як 3 тыс. чалавек маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і пацікавіўся перспектывамі долевага будаўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць некалькі варыянтаў вырашэння гэтага пытання. У прыватнасці, жыллё можа быць пабудавана або за ўласныя фінансавыя сродкі грамадзян, або за сродкі прадпрыемства, або пры сумесным укладанні сродкаў работнікаў і прадпрыемства. Таксама домабудаўнічыя камбінаты гатовы будаваць жыллё з мінімальнай рэнтабельнасцю для сябе 5 працэнтаў, у такім выпадку кошт аднаго квадратнага метра можа скласці каля $500. "Што датычыцца сродкаў з бюджэту, то заўтра (выдзеліць іх. - Заўвага БЕЛТА) не абяцаю. Ёсць чарга, і па ёй ідзе рух", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што дзяржава выдзяляла МАЗу з бюджэту сродкі на падтрымку прадпрыемства. "Таму, калі гаварыць аб тым, што на жыллё таксама трэба даць грошы, то трэба разумець, што гэтыя сродкі трэба забраць ва ўрачоў і настаўнікаў. Яны маюць заработную плату ніжэйшую, чым у сярэднім на МАЗе", - адзначыў Прэзідэнт.

"Магчымы і іншыя варыянты. Калі яны будуць прымальныя для бюджэту, я вас падтрымаю. Мы будзем старацца зрабіць максімум. Няхай генеральны дырэктар прадпрыемства разам з прафсаюзным камітэтам падумаюць, як зрабіць першыя крокі ў гэтым плане. Калі гэта будзе магчыма, мы вас падтрымаем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі