Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 красавіка 2016, 12:09

Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці ў дэмакратычнай і спакойнай атмасферы - Лукашэнка

27 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Маючыя адбыцца парламенцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці ў дэмакратычнай і спакойнай атмасферы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Народнае волевыяўленне, паводле існуючай практыкі, павінна прайсці ў абсалютна дэмакратычнай і спакойнай атмасферы і, самае галоўнае, на найвышэйшым арганізацыйным узроўні, як гэта ў нас заўсёды было", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць фарміраванню выбарчых камісій, у склад якіх павінны ўвайсці дастойныя прадстаўнікі працоўных калектываў, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. "Па традыцыі ў краіну прыедуць і міжнародныя наглядальнікі. Абмяжоўваць іх колькасць нам не трэба", - заявіў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што запрашэнні замежным партнёрам трэба накіраваць пасля таго, як будуць назначаны даты правядзення выбараў.

На нарадзе таксама абмяркоўваюцца прапановы па ўдасканаленні выбарчага працэсу, у тым ліку на аснове рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, выпрацаваныя міжведамаснай экспертнай групай, якая была створана па даручэнні Прэзідэнта. "Асобныя, напэўна, могуць быць рэалізаваны цяпер, іншыя - у далейшым, пры карэкціроўцы норм Выбарчага кодэкса", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў неабходнасць дакладна вызначыць тыя з рэкамендацый міжнародных наглядальнікаў, якія можна ўзяць пад увагу ў першачарговым парадку, і не ўлічваць прапановы, якія будуць ісці ў разрэз з інтарэсамі беларускага народа. "Нельга забываць, што ў выбарчай кампаніі мы абавязаны кіравацца перш за ўсё ўласным заканадаўствам", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што беларускае выбарчае заканадаўства адпавядае міжнародным прынцыпам і ўлічвае правілы і традыцыі правядзення выбараў, якія склаліся ў Беларусі. "Прынамсі, наша заканадаўства не горшае, чым у іншых дзяржаў, дзе праходзілі адпаведныя выбары, якія былі прызнаны міжнароднымі структурамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі