Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 снежня 2015, 13:41

Лукашэнка: у Беларусі падтрымліваюць рэлігіі, якія служаць спакою і стабільнасці

4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі будуць і ў далейшым падтрымліваць тыя рэлігіі, якія служаць спакою і стабільнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 снежня на сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт запэўніў, што паважае і католікаў, і праваслаўных, і мусульман, якія ў нас жывуць, усе веры і рэлігіі, калі яны не выкарыстоўваюцца ў мэтах тэрарызму, абвастрэння абстаноўкі, дэстабілізацыі сітуацыі.

"Калі рэлігія служыць спакою, парадку ў краіне, стабільнасці, мы будзем толькі падтрымліваць такую рэлігію. Вы гэта павінны ведаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі