Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лютага 2017, 12:28

Лукашэнка аб дзяржслужачых: пакуль не скароціце апарат - ніякага павышэння зарплаты

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звязвае магчымае павышэнне зарплаты дзяржслужачым са скарачэннем апарату за кошт ліквідацыі лішніх функцый. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца дзяржструктур, яны ж бедныя ў нас. Дзяржслужачыя ў нас бедныя, і вы з гэтым згодзіцеся. Але я ім сказаў: пакуль не ліквідуеце лішнія функцыі і ў сувязі з гэтым не скароціце апарат - ніякага павышэння зарплаты. Нават калі мне гэта будзе пагражаць, як вы часта гаворыце, унутры ў каманды Лукашэнкі спее нейкі пераварот, яны хутка яго скінуць. Няхай лепш скінуць, але калі я ў гэтым перакананы і бачу, што не толькі я, але і вы з гэтым згодны, я ўсё роўна гэтага даб'юся. Розніца ў тэрмінах".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі