Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 мая 2016, 12:20

Беларусь гатова абмеркаваць з Туркменістанам супрацоўніцтва на фоне няпростай сітуацыі ў свеце - Лукашэнка

11 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь гатова абмеркаваць з Туркменістанам шырокі спектр пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўмовах няпростай сітуацыі ў свеце. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што рады чарговы раз вітаць на беларускай зямлі высокага туркменскага госця. Ён таксама з задавальненнем адзначыў, што заўсёды рады бываць на туркменскай зямлі. "Мяне заўсёды ўражвае навізна ў Ашхабадзе, і мы паціху пачынаем пераймаць усё лепшае ў вас. У той жа час мы гатовы і дзелімся з вамі сваім перадавым вопытам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Туркменістана адбылася ў Палацы Незалежнасці

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць прыезду ў Мінск Гурбангулы Бердымухамедава. Ён адзначыў, што на перагаворах трэба будзе разгледзець двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама "сітуацыю ў свеце і тое, як яна ўплывае на беларуска-туркменскія адносіны, і што нам трэба зрабіць яшчэ, каб пераадолець тыя негатыўныя з'явы, якія ўплываюць на нас, і не дапусціць большага ўплыву на нашы краіны".

Кіраўнік беларускай дзяржавы акцэнтаваў увагу на той няпростай сітуацыі, што складваецца ў свеце: "І мы - тыя дзяржавы, якія залежаць ад сусветнай кан'юнктуры, хто больш, хто менш, і няма, напэўна, у свеце дзяржаў, якія не залежалі б".

"Гэта значыць, аб'ём пытанняў для абмеркавання ёсць, і ён немалы, - заўважыў беларускі лідар. - І чым больш мы сустракаемся, тым больш з'яўляецца пытанняў, якія мы паспяхова абмяркоўваем, прымаем рашэнні і рэагуем".-0-

Бердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан маюць падобныя пазіцыі на міжнароднай арэнеБердымухамедаў: Беларусь і Туркменістан маюць падобныя пазіцыі на міжнароднай арэне
Кіраўнік туркменскай дзяржавы адзначыў, што падобныя пазіцыі Беларусь і Туркменістан маюць у пытанні неабходнасці забеспячэння стабільнасці і бяспекі ва ўсім свеце, з імі краіны выступаюць у аўтарытэтных міжнародных структурах: ААН, АБСЕ, СНД.
Бердымухамедаў: Гарлыкскі ГАК прынясе Беларусі і Туркменістану вельмі добрыя эканамічныя дывідэндыБердымухамедаў: Гарлыкскі ГАК прынясе Беларусі і Туркменістану вельмі добрыя эканамічныя дывідэнды
"Гэта праект каласальны, грандыёзны. Думаю, у будучым ён прынясе нам вельмі добрыя эканамічныя дывідэнды", - сказаў Прэзідэнт Туркменістана. Калійныя ўгнаенні запатрабаваны не толькі ў АПК, але і ў многіх іншых сферах, дадаў ён.
Лукашэнка падкрэслівае стратэгічны характар развіцця беларуска-туркменскага супрацоўніцтва
"Штогадовыя сустрэчы на вышэйшым узроўні падкрэсліваюць стратэгічны характар беларуска-туркменскіх адносін, узаемную зацікаўленасць у развіцці партнёрства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: будаўніцтва Гарлыкскага ГАК стымулюе развіццё іншых вектараў супрацоўніцтва
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў партнёрстве Мінска і Ашхабада ўжо ёсць некалькі асноўных напрамкаў, якія надаюць трываласць двухбаковым сувязям.
Беларусь гатова ўдзельнічаць у рэалізацыі праграм па развіцці АПК і транспартнай сеткі ў Туркменістане
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь можа прапанаваць кормаўборачную тэхніку, навясныя і прычапныя агрэгаты, тэхналогіі вытворчасці, захоўвання і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі.
Беларусь і Туркменістан сумесна рэалізуюць праект па стварэнні беспілотных авіяцыйных комплексаў
На думку Прэзідэнта, перспектыўным рэзервам навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва застаюцца пакуль незадзейнічаныя ў поўнай меры сумесныя праекты ў сферы камп'ютарных тэхналогій. Беларускія ІТ-кампаніі гатовы прадаўжаць укараненне сучасных тэхналогій у розныя галіны.

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі