Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 ліпеня 2016, 19:31

ВЫБАРЫ-2016: Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца з 21 ліпеня

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пачнецца з 21 ліпеня. Аб гэтым праінфармавала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным сёння на інтэрнэт-партале Выбары 2016, паведамляе БЕЛТА.

Вылучаць кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента будуць прэзідыумы раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў і раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Выбіраць членаў Савета Рэспублікі будуць дэпутаты мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і Мінскага гарадскога Савета.

Згодна з каляндарным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у верхнюю палату парламента, вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі будзе прадаўжацца па 19 жніўня ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі