Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 красавіка 2018, 13:32

Дата пасяджэння ВДС Саюзнай дзяржавы пакуль не вызначана - Рапота

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дата правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пакуль не вызначана. Аб гэтым заявіў сёння дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на прэс-канферэнцыі да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дата Вышэйшага дзяржсавета пакуль не вызначана, парадак дня ў нас сфарміраваны, частку пытанняў мы вырашаем, не чакаючы пасяджэння", - адзначыў Рыгор Рапота.

Паводле яго слоў, дата правядзення пасяджэння ВДС пакуль не вызначана па аб'ектыўных прычынах. "Выбары ў Расіі, якія занялі ўсю ўвагу нашага палітычнага кіраўніцтва. Цяпер будзе інаўгурацыя, назначэнне новага ўрада, - растлумачыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. - Але дыялог наконт гэтага паміж нашымі кіраўнікамі вядзецца, таму будзе вызначаны і тэрмін правядзення Вышэйшага дзяржсавета".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі