Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2024, 17:47

Адбылася двухбаковая сустрэча міністраў абароны Беларусі і Кітая

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На палях нарады міністраў абароны дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва адбылася двухбаковая сустрэча міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна з міністрам абароны Кітая адміралам Дун Цзюнем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Быў падкрэслены высокі ўзровень беларуска-кітайскіх двухбаковых адносін, якія маюць статус усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Бакі абмяняліся думкамі адносна стану і перспектыў развіцця ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. Былі намечаны шляхі супрацоўніцтва на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектыву.

Па выніках сустрэчы міністры абароны Беларусі і Кітая адзначылі наяўнасць значнага патэнцыялу супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай у ваеннай галіне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі