Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 снежня 2016, 13:20

Беларусь і Польшча маюць намер наладзіць цеснае ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі

7 снежня, Нясвіж /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча маюць намер наладзіць цеснае ўзаемадзеянне паміж рэгіёнамі, паведаміў 6 снежня журналістам маршалак сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі дамовіліся ў 2017 годзе правесці сумесна эканамічны форум і форум рэгіёнаў.

"Нашы культуры цесна пераплятаюцца, і радуе тое, што ў Беларусі беражліва ставяцца да нашай агульнай гісторыі. У час гэтага візіту было шмат сентыментальных момантаў. Упэўнены, што граніца, якая існуе паміж нашымі краінамі, не павінна дзяліць народы", - адзначыў Станіслаў Карчэўскі.

Паводле яго слоў, у дзвюх краін вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва, што паказаў гэты візіт. У час сустрэч у тым ліку абмяркоўваліся сумесныя праекты ў сферы навукі, адукацыі. Польшча зацікаўлена ў наладжванні стабільных парламенцкіх кантактаў, што дасць магчымасць ужо ў будучым годзе інтэнсіфікаваць узаемадзеянне ў розных галінах.

Нясвіж пакінуў у польскай дэлегацыі прыемнае ўражанне. Для гасцей правялі экскурсію па Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі, у ратушы адбыўся тэатралізаваны паказ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі