Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лютага 2018, 10:17

Амаль 35 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 35 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі, паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле даных выбарчых камісій, датэрмінова на мясцовых выбарах у Беларусі прагаласавалі 34,95 працэнта ўнесеных у спісы выбаршчыкаў, праінфармавала Лідзія Ярмошына.

Сёння ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Усе 5870 выбарчых участкаў адкрыліся ў штатным рэжыме. Яны будуць працаваць з 8.00 да 20.00. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана больш за 22 тыс. чалавек. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі