Сетка 4G пабудавана сумесным прадпрыемствам "Беларускія воблачныя тэхналогіі" (beCloud) у адпаведнасці з указам №556 ад 13 снежня 2012 года і запушчана ў камерцыйную эксплуатацыю 17 снежня 2015 года.
На гэты момант уведзены ў эксплуатацыю 1505 базавых станцый (БС) дыяпазону 1800 МГц.
Будуюцца і запускаюцца ў эксплуатацыю новыя базавыя станцыі ў абласных і раённых цэнтрах, якія працуюць у дыяпазоне 2600 МГц. Гэта дазволіць:
- істотна павялічыць ёмістасць сеткі,
- зменшыць нагрузку на базавыя станцыі, якія працуюць у дыяпазоне 1800 МГц,
- палепшыць якасныя паказчыкі сеткі.
Сетка LTE працуе ў 185 населеных пунктах па тэрыторыі Беларусі:
у Мінску - 429 БС;
Мінскай вобласці - 209 БС;
Брэсце - 120 БС;
Брэсцкай вобласці - 112 БС;
Віцебску - 99 БС;
Віцебскай вобласці-120 БС;
Гомелі - 53 БС;
Гомельскай вобласці - 76 БС;
Гродне - 106 БС;
Гродзенскай вобласці - 64 БС;
Магілёве - 62 БС;
Магілёўскай вобласці - 55 БС;
Прыблізныя даныя па трафіку ў Беларусі*:
агульны трафік LTE - 11300 ТБ;
сярэдні трафік за тыдзень - 3200 ТБ;
сярэдні трафік за дзень - 450 ТБ;
максімальны трафік за адну гадзіну - 30 ТБ.
Трафік за студзень - верасень 2018 года - 34300 ТБ (адносна 2017 года вырас у 3 разы).
* Даныя за верасень.
Крыніца: сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Беларускія воблачныя тэхналогіі".