Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
03 мая 2024, 16:08

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Манумент Перамогі ў Мінску

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Манумент Перамогі ў Мінску Плошча Перамогі ў Мінску - асаблівае памятнае месца.
 
У 1954 г. на плошчы ўстаноўлены велічны манумент у гонар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у памяць пра загінулых воінаў.

Манумент Перамогі:

Вышыня - 38 м, абліцаваны шэрым гранітам.
Завершаны абеліск выявай ордэна Перамогі.
Чатыры грані пастамента абеліска аформлены бронзавымі гарэльефамі:
"9 мая 1945 г.", "Слава загінулым героям", "Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны", "Партызаны Беларусі".

Як сімвал Перамогі каля падножжа абеліска ляжыць меч, абвіты лаўровай бронзавай галінкай.

Вакол абеліска - чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры фронты*, байцы якіх прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі.

З абодвух бакоў цырыманіяльнай пляцоўкі размешчаны 12 тумбаў з зямлёй з гарадоў-герояў.

3 ліпеня 1961 года на плошчы Перамогі запалены Вечны агонь.
Агонь запаліў Герой Савецкага Саюза Аляксей Бурдзейны - камандзір 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса 31-й арміі 3-га Беларускага фронту.
4-я танкавая брыгада, што ўваходзіла ў склад корпуса, 3 ліпеня 1944 г. першая ўварвалася ў сталіцу.

У пешаходным пераходзе пад плошчай Перамогі знаходзіцца мемарыяльная зала, адкрытая ў 1985 г.

Пост №1

3 ліпеня 1984 г. каля манумента Перамогі ўпершыню быў выстаўлены Пост №1.
Першымі на вахту памяці заступілі навучэнцы ГПТВ №8.
На працягу 40 гадоў Пост №1 не спыняў сваёй работы.

*1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты, якія вызвалялі Беларусь.

Крыніцы: Мінгарвыканкам, адкрытыя крыніцы
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі