Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 мая 2024, 14:29

Пуцін: Расія дастойна пройдзе праз цяжкі, рубежны перыяд і стане мацнейшай

Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Пуцін у час прамовы пасля аб'яўлення аб уступленні на пасаду прэзідэнта РФ заявіў аб упэўненасці ў тым, што Расія дастойна пройдзе праз цяжкі, рубежны перыяд і стане яшчэ мацнейшай. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Мы ўпэўнена глядзім наперад, плануем сваю будучыню, намячаем і ўжо рэалізуем новыя праекты і праграмы, якія прызначаны зрабіць наша развіццё яшчэ больш дынамічным, яшчэ больш магутным", - сказаў ён. Таксама Пуцін на цырымоніі інаўгурацыі заявіў, што Расія сама і толькі сама будзе вызначаць свой лёс. Ён назваў ключавым прыярытэтам для Расіі народазберажэнне, захаванне векавых каштоўнасцей і традыцый.

Прэзідэнт РФ падзякаваў за давер і падтрымку грамадзянам Расіі ва ўсіх рэгіёнах краіны і ўдзельнікам спецыяльнай ваеннай аперацыі (СВА). "Яшчэ раз дзякую вам за аказаны мне давер і падтрымку", - сказаў Пуцін.

Акрамя таго, расійскі лідар адзначыў, што Масква гатова да ўмацавання добрых адносін з усімі краінамі, якія бачаць у РФ надзейнага і сумленнага партнёра. І гэта, паводле яго слоў, сусветная большасць.

Таксама ён сказаў, што Расія не адмаўляецца ад дыялогу з заходнімі дзяржавамі. "Выбар за імі. Ці маюць намер яны і далей спрабаваць стрымліваць развіццё Расіі, прадаўжаць палітыку агрэсіі, націску на нашу краіну, які не спыняецца гадамі. Або ж шукаць шлях да супрацоўніцтва і міру. Размова па пытаннях бяспекі, стратэгічнай стабільнасці магчыма, але не з пазіцыі сілы, без усялякай высакамернасці, фанабэрыі і ўласнай выключнасці, а толькі як роўныя, паважаючы інтарэсы адзін аднаго", - заявіў прэзідэнт Расіі ў сваёй прамове.

"Разам з партнёрамі па еўразійскай інтэграцыі, з іншымі суверэннымі цэнтрамі развіцця мы прадоўжым работу па фарміраванні шматпалярнага светаўладкавання, роўнай і непадзельнай сістэмы бяспекі. У складаным свеце, які імкліва мяняецца, мы павінны быць самадастатковымі і канкурэнтаздольнымі", - дадаў ён.

Урачыстая цырымонія ўступлення Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта Расійскай Федэрацыі прайшла сёння ў Крамлі. Пуцін прынёс прысягу народу. Старшыня Канстытуцыйнага суда РФ Валерый Зоркін аб'явіў, што Уладзімір Пуцін афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Расіі на новы шасцігадовы тэрмін. Уладзімір Пуцін пяты раз займае пасаду прэзідэнта Расіі. Выбары прэзідэнта РФ прайшлі з 15 па 17 сакавіка 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі