Сцяг Пятніца, 14 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 мая 2024, 15:02

Беларускія гімнасткі заваявалі пяць медалёў на міжнародным турніры ў Партугаліі

Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
Фота Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія грацыі паспяхова выступілі на прадстаўнічым міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы ў партугальскім Партымане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У актыве нашай каманды пяць медалёў - два залатыя і тры сярэбраныя. Па выніках мнагабор'я на другую прыступку п'едэстала ўзнялася Лізавета Зоркіна, якая набрала за чатыры практыкаванні 118.250 бала. Атрымаць больш змагла толькі прадстаўніца Германіі Лада Пуш (120.050). У дзясятцы мацнейшых фінішавалі яшчэ дзве беларускі - Дар'я Ткачова заняла шостае месца, а Аліна Рэчкіна стала восьмай.

У заключны дзень спаборніцтваў нашы грацыі дабавілі чатыры ўзнагароды ў фіналах асобных відаў. Лізавета Зоркіна перамагла ў практыкаванні з булавамі, а таксама паказала другія рэзультаты ў праграмах з абручом і мячом. Не засталася без медаля вышэйшай пробы і Дар'я Ткачова, якая лепш за ўсіх справілася з мячом. Турнір па мастацкай гімнастыцы ў Партымане з'яўляецца адным са старэйшых у Еўропе, у бягучым годзе спаборніцтвы прайшлі 31-ы раз.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі