Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 чэрвеня 2018, 10:00

Беларусь святкуе Дзень Незалежнасці

Галоўныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці ў Мінску 2 і 3 ліпеня:

2 ліпеня

12.00, пляцоўка каля Палаца спорту - свята "Дзень вышыванкі";

3 ліпеня

10.00, прасп. Машэрава, пляцоўка каля стэлы "Мінск - горад-герой" - парад войскаў Мінскага гарнізона і тэатралізаваны паказ "Мой родны кут";

11.30-23.00, пляцоўка каля Палаца спорту - святочны канцэрт, міжнародны турнір па сілавым экстрыме, выстаўка-кірмаш;

21.00, пляцоўка каля стэлы "Мінск - горад-герой" - гала-канцэрт "Беларусь - адзіная Радзiма";

22.55, пляцоўка каля стэлы "Мінск - горад-герой" - акцыя "Спяём гімн разам", святочны салют.

Салют у Мінску будзе дадзены ў 23.00 з 6 пазіцый:

у парку імя 50-годдзя Перамогі,

на беразе вадасховішча Дразды,

на пустцы ў раёне Чыжоўскіх могілак,

у раёне аэрапорта Мінск-1,

на вуліцы Прыгараднай,

у ваенным гарадку - мікрараён Уручча.

Крыніца: Мінгарвыканкам.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі