Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лістапада 2015, 19:56

Падаходны падатак з працэнтаў па ўкладах улічуць пры выплаце збору на фінансаванне дзяржрасходаў

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падаходны падатак з працэнтаў па некаторых відах банкаўскіх укладаў, які будзе спаганяцца з 1 красавіка 2016 года, будзе ўлічвацца пры выплаце збору на фінансаванне дзяржрасходаў, прадугледжанага дэкрэтам "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

"У пятым пункце дэкрэта ("Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". - Заўвага БЕЛТА) прадугледжаны тыя віды дзейнасці, пры якіх лічыцца, што грамадзянін удзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Гэта значыць, размяшчэнне ўкладаў у банку не адносіцца да такіх відаў дзейнасці. Таму грамадзянін, які не працуе, але пры гэтым размяшчае грошы на ўклады, усё роўна прызнаецца плацельшчыкам збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Разам з тым дэкрэт вызваляе грамадзян ад выплаты збору, калі яны мелі даходы і заплацілі падаткі, напрыклад, падаходны падатак з фізічных асоб, у памеры 20 БВ і больш (адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання). Пры выплаце падаткаў у памеры менш як 20 БВ сума збору змяншаецца на сумы выплачаных падаткаў. "Таму падатак, які ў наступным годзе будуць плаціць нашы грамадзяне з даходаў у выглядзе працэнтаў па дэпазітах, будзе ўлічвацца пры разліку сумы збору", - сказалі ў МПЗ.

Як паведамлялася, дэкрэтам ад 2 красавіка 2015 года нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" прадугледжаны абавязак па штогадовай выплаце збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў для грамадзян, якія ў каляндарным годзе не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў або ўдзельнічалі ў такім фінансаванні менш як 183 дні ў годзе.

З 1 красавіка 2016 года працэнтны даход з укладаў (дэпазітаў) на тэрмін меншы за 1 год - у беларускіх рублях, і меншы за 2 гады - у замежнай валюце будзе абкладацца падаходным падаткам. Гэта прадугледжана дэкрэтам ад 11 лістапада 2015 года нумар 7 "Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)". Дакумент уступіў у сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне толькі на новазаключаемыя дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазіту).

Падаходны падатак будзе спаганяцца толькі з працэнтных даходаў, а не з усёй сумы ўкладу, і толькі ў тым выпадку, калі працэнтная стаўка, па якой атрыманы даход, перавышае памер дзеючай у банку працэнтнай стаўкі па ўкладзе да запатрабавання. У выпадку неабходнасці выплаты падаходнага падатку з атрыманых працэнтных даходаў ніякіх дадатковых дзеянняў з боку ўкладчыка не спатрэбіцца - банк сам разлічыць суму падатку і пералічыць яе ў дзяржаўны бюджэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі