Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лістапада 2025, 15:10

Урад Літвы вырашыў адкрыць граніцу з Беларуссю 20 лістапада

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Літвы прыняў рашэнне датэрмінова адкрыць два пункты пропуску на граніцы з Беларуссю, якія былі часова закрыты з канца кастрычніка, паведамляюць літоўскія СМІ.

Размова ідзе аб пунктах пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") і "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі"). Яны павінны быць адкрыты з заўтрашняга дня, 20 лістапада.

"Улічваючы рашэнні Нацыянальнай камісіі бяспекі, прынятыя 18 лістапада гэтага года, што абставіны змяніліся і абмежаванні на перасячэнне дзяржаўнай граніцы, устаноўленыя 29 кастрычніка 2025 года, больш не з'яўляюцца неабходнымі для забеспячэння ўнутранай бяспекі, мэтазгодна адмяніць абмежаванні, устаноўленыя згаданай пастановай", - заявіў на пасяджэнні кіраўнік МУС Літвы Уладзіслаў Кандратовіч.

Раней прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругіненэ заявіла, што Камісія па нацыянальнай бяспецы рэкамендуе адкрыць гэтыя КПП на літоўска-беларускай граніцы. Паводле яе слоў, падрыхтоўка да адкрыцця граніцы зойме адзін дзень.

Раней літоўскі бок планаваў пакінуць КПП закрытымі да 30 лістапада.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі