Фота з архіва
2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з пачатку года ўзбуджана 19 крымінальных спраў па фактах тэлефонных махлярстваў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце.
Штодзённа мінчане атрымліваюць званкі ад ілжэсупрацоўнікаў праваахоўных органаў і розных арганізацый. Услед за старымі, але ўсё яшчэ працуючымі схемамі - ад дэкларавання грошай да прадаўжэння паслуг сувязі, з'яўляюцца і новыя метады падману, адаптаваныя пад дзіцячую псіхалогію. Аферысты змянілі тактыку: замест прамога націску на дарослых яны атакуюць найбольш слабаабароненых членаў сям'і - непаўналетніх.
З пачатку 2026 года ў сталіцы ўзбуджана 19 крымінальных спраў аб так званым тэлефонным махлярстве, сярод пацярпелых - трое дзяцей. У мінулым годзе ў сталіцы ўзбуджана 521 крымінальная справа гэтай катэгорыі. Сярод падманутых - 9 непаўналетніх.
Адзін з такіх выпадкаў адбыўся ў снежні мінулага года. Паводле даных следства, 49-гадовы жыхар сталіцы, адкрыўшы дамашні сейф, выявіў прапажу грашовых сродкаў і каштоўнасцей на агульную суму больш як Br100 тыс. Як удалося ўстанавіць у ходзе следства, напярэдадні яго 11-гадоваму сыну ў месенджары паступіў званок ад невядомай. Зламысніца прадставілася супрацоўніцай праваахоўных органаў і паведаміла, што данымі яго сям'і завалодалі махляры. У бліжэйшы час у іх правядуць вобыск і ў выпадку выяўлення грошай бацькоў арыштуюць. Напалоханае дзіця, жадаючы абараніць родных, тайком сабрала накапленні і, прытрымліваючыся інструкцый, паклала іх у названы махлярамі тайнік.
Па гэтым факце Заводскім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.4 арт.209 (махлярства, учыненае групай асоб у асабліва буйным памеры) КК Беларусі.
Падобны інцыдэнт здарыўся ў студзені бягучага года. У адным з месенджараў 12-гадоваму школьніку патэлефанавала жанчына, якая паведаміла аб паступленні на пошту пасылкі на яго імя, і прапанавала дастаўку. Пад маркай афармлення паслугі яна даведалася ў падлетка код пацвярджэння, які прыйшоў на яго тэлефон. Праз кароткі час хлопчыку патэлефанаваў ілжэработнік аператара сотавай сувязі і папярэдзіў, што асабістыя даныя яго маці атрымалі зламыснікі, у сувязі з чым з ім звяжацца нібы "супрацоўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю". Ён пераканаў падлетка ў неабходнасці задэклараваць сямейныя накапленні і перадаць кур'еру для "часовага забеспячэння бяспекі".
Школьнік, паверыўшы ў сур'ёзнасць пагрозы, сабраў больш за Br17 тыс. і адправіўся да месца, названага махлярамі. Па шчаслівай выпадковасці ў двары дома яго сустрэла маці і, заўважыўшы дзіўныя паводзіны сына, прадухіліла перадачу зберажэнняў. Пасля чаго бацькі звярнуліся ў міліцыю.
Па гэтым факце Заводскім (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.14, ч.3 арт.209 (замах на махлярства, учыненае ў буйным памеры) КК Беларусі.
Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб, якія ўчынілі названыя злачынствы.-0-