Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 мая 2024, 16:04

Стась стаў галоўным трэнерам "Юнацтва", Копаць узначаліў ХК "Гомель"

Сяргей Стась. Фота ХК "Гомель"
Сяргей Стась. Фота ХК "Гомель"
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды беларускай хакейнай экстралігі "Юнацтва" і "Гомель" аб'явілі аб назначэнні новых галоўных трэнераў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХБ.

Галоўным трэнерам мінскага "Юнацтва" стаў Сяргей Стась, які папярэднія 5 гадоў узначальваў "Гомель". Кантракт са спецыялістам разлічаны на адзін сезон. З "рысямі" Стась станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі сезона-2020/21 і фіналістам Кубка Салея-2022, а таксама ў тым жа годзе выводзіў каманду ў фінал Кантынентальнага Кубка IIHF. Па выніках сезона-2020/21 спецыяліст быў прызнаны лепшым трэнерам Беларусі.

З 2021 па 2023 год Сяргей Стась з'яўляўся галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай нашай краіны. Пад яго кіраўніцтвам Беларусь-U20 у снежні 2021 года выйграла першы дывізіён маладзёжнага чэмпіянату свету па хакеі. У лютым мінулага года беларуская "маладзёжка" стала ўладальнікам Кубка Будучыні, які праходзіў у Мінску.

Таксама сёння стала вядома, што на змену Стасю ў хакейным клубе "Гомель" прыйшоў яшчэ адзін вядомы ў мінулым хакеіст нацыянальнай каманды Уладзімір Копаць. Спецыяліст мае вялікі вопыт работы ў Кантынентальнай хакейнай лізе: у розныя гады ён уваходзіў у трэнерскія штабы мінскага "Дынама", "Амура", "Барыса" і "Лакаматыва". Акрамя таго, Копаць працаваў са зборнай Казахстана, а папярэдні хакейны сезон завяршаў у якасці трэнера "Юнацтва".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі